1
Ночка ціхая, зарыста, цуд, часіна
Парадзіла дзева чыста бога-сына.
Па загаду бога-духа праз здзіўленне
Ўсяму свету на пацеху, на збаўленне.
Прыпеў:
Спі мой, міленькі сыночак – збаўча свету.
Выбачай, мой галубочак беднасць гэту.
Нямы чым тябе, мой Божа, прыкрываці,
Твае ручанькі прыгожа спалыываці.
2
Парадзіла дзева-матка ў бядоце.
У паветку, у недастатку, у клапоце.
І на гэтым божа-матка бедавала
І калышы дзіцятка так спявала.
Прыпеў:
Спі мой, міленькі сыночак – збаўча свету.
Выбачай, мой галубочак беднасць гэту.
Нямы чым тябе, мой Божа, прыкрываці,
Твае ручанькі прыгожа спалыываці.